Мiнск. Палундра! Вуліцу Рэвалюцыйную зноў затапіла (Стрым)

Мiнск. Палундра! Вуліцу Рэвалюцыйную зноў затапіла (Стрым)

У Мінску на толькі што адрамантаванай пешаходнай вуліцы Рэвалюцыйнай зноў патоп. Мінулым разам вуліцу затапіла падчас залевы ў пятніцу, 13 ліпеня. І вось ізноў.

Вада на вуліцы стаіць па калена. Па словах супрацоўнікаў МНС, якія прыбылі па выкліку адной з прыватных установаў, якія працуюць на Рэвалюцыйнай, вада чамусьці не зліваецца ў каналізацыйныя люкі, а, наадварот, ліецца з іх.

Будзьце асцярожныя! Пад вадой на вуліцы — адкрытыя каналізацыйныя калодзежы.

Бары, размешчаныя ў сутарэннях, будуюць "барыкады", каб выратавацца ад вады. На рамонт пашкоджанага куханнага абсталявання спатрэбяцца вялікія выдаткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі