"Мінск" згуляе супраць "Цюрыха" ў 1/16 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў

"Мінск" згуляе супраць "Цюрыха" ў 1/16 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў

11 верасня футбалісткі "Мінска" згуляюць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць спартовак "Цюрыха", перадае БЕЛТА.

Першы паядынак 1/16 фіналу чэмпіёнкі Беларусі правядуць на сваім полі. Гульня пачнецца ў 17:00. Уваход на трыбуны вольны. 

Матч у адказ за выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў пройдзе 26 верасня ў Цюрыху.

У кваліфікацыі цяперашняга сезону Лігі чэмпіёнаў мінчанкі занялі першае месца ў чацвёртай адборачнай групе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі