Мінскае "Дынама" адкацілася на 7-е месца ў чэмпіянаце Беларусі

Мінскае "Дынама" адкацілася на 7-е месца ў чэмпіянаце Беларусі

Чарговыя матчы 8 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 18 траўня. Цэнтральнай сустрэчай гэтага тура стала гульня салігорскага "Шахцёра" з мінскім "Дынама", якая скончылася ўпэўненай перамогай гарнякоў — 3:0. У выніку "Шахцёр" узняўся на 2-е месца ў турнірнай табліцы, а "Дынама" скацілася адразу на 7-ю пазіцыю.

Таксама ўчора згулялі "Гомель" і "Тарпеда-БелАЗ" — 2:3, "Іслач" і "Віцебск" — 3:0, прычым "Іслач" займае цяпер 1-е месца ў турнірнай табліцы.

Раней у пятніцу прайшлі матчы "Гарадзея" — "Славія" — 1:0, "Нёман" — БАТЭ — 0:1, "Энергетык-БДУ" — "Мінск" — 3:3.

Сёння праграму 8 тура завяршаюць матчы "Тарпеда" (Мінск) — "Дынама" (Брэст), "Слуцк" — "Дняпро".  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі