Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над рыжскім — 2:1

Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над рыжскім — 2:1

Хакеісты мінскага "Дынама" 18 снежня прымалі ў сябе дома "Дынама" рыжскае. Гаспадары святкавалі валявую перамогу — 2:1 (0:0, 0:1, 2:0). 

Лік на 21-й хвіліне адкрылі госці: першую шайбу закінуў мінчукам Марціньш Дзіеркалс. Толькі на 46-й хвіліне Куінтан Хаўдэн аднавіў раўнавагу. А на 58-й ён аформіў дубль, вывеўшы "зуброў" наперад.

Для мінскай каманды гэта першая хатняя перамога за сем гульняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі