"Брэст" упершыню выйшаў у фінал беларускай хакейнай экстралігі

Хакеісты "Брэста" сталі аўтарамі сенсацыі

Хакеісты "Брэста" сталі аўтарамі сенсацыі / vk.com/brest_hc

"Брэст" упершыню выйшаў у фінал беларускай хакейнай экстралігі. Паўфінальная серыя выйграна ў "Шахцёра" з лікам 4:2. У чацвер у шостым матчы "Брэст" перамог салігорцаў з лікам 4:2 (0:1, 2:0, 2:1).

Напярэдадні першым фіналістам беларускай хакейнай экстралігі стаў "Металург". Жлобінцы выйгралі паўфінальную серыю ў "Гомеля" з лікам 4:1. 

10 красавіка ў Жлобіне пройдзе першы матч "Металурга" і "Брэста".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі