"Металург" стаў першым фіналістам беларускай хакейнай экстралігі

Жлобінскія хакеісты выйшлі ў фінал

Жлобінскія хакеісты выйшлі ў фінал / sb.by

"Металург" стаў першым фіналістам беларускай хакейнай экстралігі. Жлобінцы выйгралі паўфінальную серыю ў "Гомеля" з лікам 4:1. У пятым паядынку яны атрымалі гасцявую перамогу з лікам 5:4 (2:1, 3:2, 0:1).

"Металург" трэці раз запар згуляе ў фінале.

Хакеісты "Брэста" выйшлі наперад у іншай паўфінальнай серыі экстралігі. Пасля гасцявой перамогі над "Шахцёрам" (2:1), яны вядуць у плэй-оф з лікам 3:2. Наступны матч "Брэста" і "Шахцёра" адбудзецца 4 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі