Дзеці і падлеткі сталі часцей хварэць на рак кішэчніка
Рак прыкметна памаладзеў
У новым даследаванні амерыканскія медыкі ўстанавілі, што самы прыкметны рост па каларэктальных анкапаталогіях назіраецца ў дзяцей і падлеткаў. Аб гэтым піша Delfi са спасылкай на амерыканскіх навукоўцаў.
Аналіз дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША за перыяд з 1999 па 2020 год паказаў, што зараз дзеці 10-14 гадоў хварэюць ракам кішачніка ў шэсць разоў часцей, чым 20 гадоў таму. У падлеткаў 15-19 гадоў частата такіх захворванняў павысілася больш чым у чатыры разы.
Высветлілася, што калі ў 1999 годзе такі тып раку дыягнаставалі ў 0,1 дзіцяці да 14 гадоў у разліку на 100 тысяч насельніцтва, то да 2020 частата выпадкаў павялічылася на 500%, да 0,6. У падлеткаў 15-19 гадоў паказчык вырас з 0,3 да 1,3 на 100 тысяч насельніцтва (+333%), а ў маладых людзей 20-24 гадоў — з 0,7 да двух, гэта значыць на 185%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.