Навальніцы, вецер і аранжавы ўзровень небяспекі — надвор'е на 20 траўня

Лета ў вёсцы

Лета ў вёсцы / Еўрарадыё

Залевы, навальніцы і моцны паўднёвы і паўднёва-ўсходні вецер — такім будзе ў Беларусі панядзелак 20 траўня. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі — гэта калі лепш сядзець дома, папрыбіраўшы з балкона бялізну (паляціць) і пераставіўшы аўтамабіль далей ад дрэваў (яны могуць падаць).

Уначныя гадзіны і раніцай магчымы слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе 7-12 градусаў цяпла. Днём слупок тэрмометра апынецца ў межах ад +20 да +26-ці. У Мінску будзе +22..+24°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі