Мінскае "Дынама" дома прайграла яраслаўскаму "Лакаматыву"

Хакеісты "Дынама", ілюстрацыйнае фота

Хакеісты "Дынама", ілюстрацыйнае фота / ХК "Дынама-Мінск"

20 верасня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе ў гасцях яраслаўскі "Лакаматыў". Гаспадары прайгралі з лікам 1:4 (0:2, 0:1, 1:1).

Першую шайбу госці закінулі ўжо на 30-й секундзе сустрэчы, а чацвёртую забілі пад канец гульні ў пустую браму. У "зуброў" сёння вызначыўся толькі Джэмел Сміт.

У мінскага "Дынама" — пятая параза запар.

Паслязаўтра клуб сустракаецца з падмаскоўным "Віцязем". У папярэдняй сустрэчы дынамаўцы перамаглі з лікам 7:0. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі