Мінскае "Дынама" выйграла ў "Іслачы" (відэа)
У пятніцу ў паядынку 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе мінскае "Дынама" выйграла ў "Іслачы" — 1:0. Матч праходзіў на стадыёне "Трактар". Адзіны гол на апошняй хвіліне забіў Дзмітрый Біланог.
Таксама сёння праводзяць матчы БАТЭ і "Слуцк", "Дняпро" і "Гомель".
У чэмпіянаце лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 21 ачко, брэсцкае "Дынама" мае 20 ачкоў і матч у запасе.