Мінскага кладаўшчыка затрымалі за камент у адрас камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы

Затрыманы — 30-гадовы мінскі кладаўшчык
Затрыманы — 30-гадовы мінскі кладаўшчык

Супрацоўнікі мінскага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС затрымалі 30-гадовага кладаўшчыка з Мінска. Міліцыянты мяркуюць, што ён пісаў абразлівыя каментары ў адрас камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы і іншых сілавікоў.

Аўтара негатыўных каментаў сілавікі знайшлі ў ягонай кватэры. У традыцыйным відэа, якое міліцыя зняла пасля затрымання, ён кажа, што паддаўся дэструктыўнага ўплыву, рабіў усё ненаўмысна і не хацеў нікога пакрыўдзіць.

Мяркуючы па кадрах з гэтага відэа, абразлівым міліцыя палічыла каментар з аднаго слова: "В....ак". Карыстальнік тэлеграма пад нікам @chinomareno пакінуў яго пад навіной пра тое, што на параднай форме палкоўніка Балабы шмат медалёў, у тг-канале "Беларусь галаўнога мозгу".

Минского кладовщика задержали за коммент в адрес командира ОМОН Дмитрия Балабы

Прэс-служба МУС паведамляе, што мінчука, які пакінуў каментар, знайшлі хутка і без праблем. Між тым, навіна была апублікаваная 5 сакавіка — з таго часу прайшло больш за два тыдні.

Супраць хлопца распачата крымінальная справа за абразу прадстаўніка ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі