Мінская міліцыя затрымала за майку пра "цара-самазванца" (фота)
Інцыдэнт здарыўся падчас шэсця на "Дзяды", якое ў нядзелю з дазволу ўладаў правяла КХП-БНФ.
У акцыі ўзялі ўдзел 300-400 чалавек. Як паведамляе Радыё Свабода, міліцыя затрымала ўдзельніка шэсця, які быў у майцы з надпісам "Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!".
БелаПАН дадае, што быў затрыманы жыхар Гомеля Юрый Рубцоў. Праваахоўнікі прапаноўвалі яму зняць майку яшчэ ў пачатку акцыі, але ён адмовіўся. Затрымалі яго пасля заканчэння мітынгу чацвёра людзей ў цывільным і звезлі на мікрааўтобусе.
Разгляд справы Юрыя Рубцова адбудзецца раніцай у панядзелак у судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3). Мяркуецца, што суд можа пачацца ўжо а 10-й гадзіне.
Судзяць уладальніка майкі з "царом-самазванцам": непадпарадкаванне міліцыі
Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся, калі калона праходзіла па вуліцы Карбышава. Там удзельнікаў шэсця правакавалі нецвярозыя маладыя людзі.
На "Дзяды" ў Мінску прайшлі шэсце і мітынг (фота, відэа)
Фота — Радыё Свабода і Еўрарадыё