Мінскі таксовец паведаміў у міліцыю, што яго пасажыр перавозіць наркотыкі

Мінскі таксовец паведаміў у міліцыю, што яго пасажыр перавозіць наркотыкі

Мінскія міліцыянты паведамляюць пра затрыманне 27-гадовага раней не судзімага мужчыны, якога падазраюць у незаконным набыцці і перавозцы наркотыкаў.

Пра падазронага пасажыра праваахоўнікам паведаміў таксовец. Ён звярнуўся да супрацоўнікаў ДАІ распавёў, што па дарозе пасажыр папрасіў спыніцца ў раёне вуліцы Баграціёна, там ён забраў нейкі прадмет, закапаны каля ліхтара. 

Даішнікі затрымалі пасажыра таксоўкі да прыезду аператыўнікаў. Падчас асабістага догляду ў яго знайшлі палімерны скрутак з парашком вагой каля 0,6 грамаў. Хімічная экспертыза паказала, што гэты парашок мае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва "Альфа-PVP".

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі