Да 8 Сакавіка мінскі заапарк прапануе параўнаць жонку з жывёлай

Да 8 Сакавіка мінскі заапарк прапануе параўнаць жонку з жывёлай

Мінскі заапарк ладзіць да Дня жанчын конкурс пад назвай "Прыгажосць — страшная сіла", перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Ахвочым прыняць удзел у конкурсе прапануюць з 1 па 10 сакавіка падпісацца на старонку заапарка ў сацсетцы "Вконтакте" альбо на акаўнт minsk_zoo_official ў Instagram. Потым удзельнік павінен зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай і напісаць, на каго з насельнікаў заапарка яна падобная. Фатаздымак трэба выкласці ў альбом "Прыгажосць — страшная сіла" ў сетку "Вконтакте" або з хэштэгам #zookrasa ў Instagram.

Вынікі будуць падведзеныя 11 сакавіка. Пераможцу дадуць запрашальны квіток на дваіх у заапарк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі