Мінскія камунальнікі амаль адмылі рукі Пушкіна “ад крыві”
Помнік рускаму паэту Аляксандру Пушкіну, які ў Мінску размалявалі невядомыя, амаль ачысцілі. На гэта гарадскім службам спатрэбілася ўсяго ноч, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.
На руках манумента, які знаходзіцца ў скверы на беразе Свіслачы, засталіся ледзь прыкметныя сляды ад чырвонай фарбы. Месцамі ў помніка можна заўважыць рэшткі “працы” вандалаў. На іх дзеянні ўчора адрэагавалі ў пасольстве Расіі ў Мінску:
Поступок людей по отношению к памяти поэта, чья жизнь и творчество были тесно связаны с Беларусью, вызывает огромное сожаление и недоумение.
— Посольство России в РБ (@RusEmbassyMinsk) January 17, 2020
У 2017 годзе невядомыя размалявалі помнік Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска: намалявалі яму слёзы сіняй фарбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.