Мінскія ўлады не дазволілі гусаку і гусцы пабрацца шлюбам

Мінскія ўлады не дазволілі гусаку і гусцы пабрацца шлюбам

Мінчук Андрэй Гурын, вядомы тым, што гадуе ў кватэры гусака Харвестара, вырашыў ажаніць яго. Нявестай для гусака стала гусь Крышна, якая жыве на лецішчы ў Гурына. Абоім ім па паўтара года. 

"Харві прыязджае наведваць Крышну, і яны разам вельмі добра пачуваюцца. Як з'явілася ідэя вяселля? Прачыталі каментары падпісчыкаў, што гусаку патрэбна сяброўка і было б выдатна іх пажаніць", — цытуе TUT.by словы мінчука.

Андрэй напісаў заяву ў Мінгарвыканкама з просьбай правесці выязную рэгістрацыю шлюбу ў Лошыцкім парку. Аднак чыноўнікі адмовілі яму, спаслаўшыся на тое, што выязная рэгістрацыя праводзіцца на аснове заявы грамадзян. Яны падкрэслілі, што гусі не адпавядаюць артыкулу 12 Кодэкса Беларусі аб сям'і і шлюбе ("Шлюб — гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны, які заключаецца на ўмовах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, накіраваны на стварэнне сям'і і спараджае для бакоў узаемныя правы і абавязкі").

Гурын абяцае ўсё ж правесці ўрачыстую цырымонію для птушак 28 ліпеня ў адным з клубаў на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі