Мінскія ўлады плануюць прыцягнуць $38 млрд замежных інвестыцый

Мінскія ўлады плануюць прыцягнуць $38 млрд замежных інвестыцый

Мінскія ўлады плануюць прыцягнуць у эканоміку сталіцы не меней за 38 мільярдаў долараў замежных інвестыцый. Такія паказнікі закладзеныя ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця горада на 2016-2020 гады, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У праграме сказана, што негатыўны ўплыў на эканоміку сталіцы знешніх і ўнутраных фактараў будзе кампенсавацца за кошт рэалізацыі канкурэнтных перавагаў горада: наяўнасці працоўнага, вытворчага, навукова-тэхнічнага патэнцыялу, развітай вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.

Пры гэтым з 38 мільярдаў інвестыцый, якія спадзяюцца прыцягнуць у Мінск, прамым інвестыцыям на чыстай аснове адводзяць толькі 4,8 мільярда долараў. Найбольшыя спадзяванні звязаныя з Кітаем, які зацікаўлены інвеставаць сродкі ў вытворчасць электрычнай бытавой тэхнікі на базе прадпрыемства “Мідэа-Гарызонт”. Запланаванае і будаўніцтва жылога комплексу ў мікрараёне Лябяжы. Кітайскія крэдыты пойдуць таксама на набыццё дзвюх вакуумных напыляльных установак для прадпрыемства “Ізавак Тэхналогіі”, а таксама на будаўніцтва завода па вытворчасці спецтэхнікі, якое мае ажыццявіць холдынг “Амкадор”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі