Мінсувязі дасць $1 млн на стварэнне Нацыянальнага партала адкрытых дадзеных

Мінсувязі дасць $1 млн на стварэнне Нацыянальнага партала адкрытых дадзеных

Міністэрства сувязі абвясціла тэндэр на стварэнне Нацыянальнага парталу адкрытых дадзеных. На рэалізацыю праекта мяркуецца вылучыць два мільёны рублёў, або каля 1 мільёна долараў. Стварыць партал на базе адзінага партала электронных паслуг плануецца да 31 снежня 2018 года. Заяўкі на тэндэр скончаць прымаць 21 лістапада 2016 года.

Партал адкрытых дадзеных — гэта адна з частак так званага электроннага ўрада.

Дарэчы, як паведамляла БЕЛТА, яшчэ 4 сакавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў заявіў, што партал адкрытых дадзеных з'явіцца ў Беларусі да канца 2016 года. У ім, па словах міністра, мусіць быць прадстаўлена не менш за 100 набораў адкрытых дадзеных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі