Мінздароўя: хворыя работнікі могуць заставацца дома без бальнічнага тры дні

Мінздароўя: хворыя работнікі могуць заставацца дома без бальнічнага тры дні

Наймальнік мае права дазволіць хвораму работніку адсутнічаць на працы да трох дзён без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА нагадала старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан.

Такая мера прадугледжаная дапаўненнямі ў пункт 14 указа №143 "Аб падтрымцы эканомікі", якія дзейнічаюць з 8 студзеня 2021 года.

Богдан падкрэсліла, што такое вызваленне работнікаў ад працы без бальнічнага паменшыць нагрузку на паліклінікі. А пры лёгкіх формах вострых рэспіраторных вірусных інфекцый часам дастаткова аднаго-трох дзён, каб паправіцца без паходу ў паліклініку.

Зранку 31 студзеня па ўсёй Беларусі ўзніклі вялікія чэргі ў паліклінікі. У Мінздароўя патлумачылі гэта тым, што людзі нібыта масава пайшлі здаваць тэсты ў лабараторыі. З недахопам дактароў чыноўнікі Мінздароўя гэтыя чэргі не звязваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі