Мінздароўя: стан пацярпелых ад удару маланкі цяжкі, іх рыхтуюць да аперацыі
Удар маланкі можа быць смяротным / Unsplash.com
Стан пацыентаў, якія пацярпелі ад удару маланкі на возеры пад Стайкамі, ацэньваецца як сярэдне-цяжкі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Цяпер лекары рыхтуюць іх да правядзення аперацый. Гэта будзе комплекс хірургічных маніпуляцый з выдаленнем пашкоджаных апёкамі тканін. Таксама пацярпелым правядуць пластычныя аперацыі.
Нагадаем, 17 ліпеня маладыя людзі 25-28 гадоў хаваліся ад навальніцы пад дрэвам. У яго трапіла маланка. У выніку, дзяўчына загінула на месцы, яшчэ чатырох хлопцаў даставілі ў шпіталі Менска з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Іх стан медыкі ацэньвалі як цяжкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.