Сяргей Кавальчук зноў трэніруе брэсцкае "Дынама"

Сяргей Кавальчук

Сяргей Кавальчук / dynamo-brest.by

Футбольнае брэсцкае "Дынама" засталося без галоўнага трэнера. Як паведамляе клубная прэс-служба, спынена супрацоўніцтва "па пагадненні бакоў" з Аляксандрам Бразевічам і яго асістэнтам Ігарам Тарлоўскім

Па некаторых звестках, Бразевіч не знайшоў кантакту з гульцамі, быў адасоблены ад калектыву. Ён і Тарлоўскі з'явіліся ў "Дынама" перад пачаткам сезону. Каманда добра гуляла, удзельнічала ў барацьбе за медалі. Аднак у апошніх матчах здарыліся два паражэнні (прайгралі ў гасцях "Гомелю" і дома "Слуцку" з аднолькавым лікам 1:2). Дынамаўцы займаюць чацвёртае месца і ў наступным туры згуляюць з яшчэ адным прэтэндэнтам на бронзу "Тарпеда-БелАЗ" (20 кастрычніка ў Жодзіне). Але рыхтаваць каманду ўжо будзе выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера Сяргей Кавальчук

Кавальчук — знакавая для брэсцкага "Дынама" асоба. У якасці гульца, трэнера і функцыянера ён аддаў клубу больш за 20 гадоў. Летам 2024-га Сяргей Кавальчук вярнуўся ў клуб у якасці куратара маладзёжнага футбола, а ў выніку яму даверылі трэніраваць галоўную каманду (як падлічыла "Трыбуна", пяты раз) "да канца бягучага сезона".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі