У аўторак у Беларусі будзе да +18, па ўсходзе зранку — дажджы

Кастрычнік, ілюстрацыйнае фота

Кастрычнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 8 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае, удзень — з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.

Уначы і зранку пераважна па ўсходзе краіны пройдуць дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер уначы прагназуюць паўночна-заходні, удзень — няўстойлівы ад слабога да ўмеранага, на ўсходзе месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15, у паўднёва-заходніх раёнах краіны чакаецца 16-18 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі