21 чэрвеня ў Беларусі пачне працаваць Місія МВФ
Місія Міжнароднага валютнага фонду пачне працаваць у Беларусі з 21 чэрвеня. Яна будзе знаходзіцца ў нашай краіне да 30 чэрвеня, інфармуе "Інтэрфакс-Захад". Замежныя эксперты будуць вывучаць сітуацыю ў беларускай эканоміцы, правядуць шматлікія сустрэчы, у тым ліку ва ўрадзе, у Нацбанку.
Як вядома, улады Беларусі ўжо працяглы час спадзяюцца атрымаць крэдыт у памеры 3 млрд долараў. МВФ жа традыцыйна заяўляе пра неабходнасць правядзення структурных рэформаў у беларускай эканоміцы. Эксперты рэкамендуюць лібералізацыю коштаў, узважаную крэдытна-грашовую палітыку, прыватызацыю, стварэнне сістэмы адраснай сацыяльнай дапамогі, крэдытаванне прадпрыемстваў на роўных умовах.