Мітрапаліт Павел гаварыў пра "маменькіх сыночкаў" і войска
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы лічыць, што выпускнікі праваслаўных семінарый павінны служыць у войску.
Выпускнікоў праваслаўных семінарый можна адпраўляць на тэрміновую службу ў войска. Такое меркаванне выказаў 20 лістапада кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Павел.
"Вельмі дрэнна, што нашы студэнты не праходзяць вайсковую службу. Яны да старасці будуць маменькімі сыночкамі. Можа, пасля семінарыі, каб не парушаць працэс вучобы, трэба адпраўляць іх у войска", — цытуе яго словы БЕЛТА.
У чацвер у Мінску адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага ўпраўлення і Беларускай праваслаўнай царквой. У ім удзельнічалі і прадстаўнікі Мінабароны.