Мітрапаліт Павел жыве ў рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах

Мітрапаліт Павел, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, жыве на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі непасрэдна ў яго рэзідэнцыі ў Драздах. Пра гэта ён распавёў 16 снежня ў Мінску на сходзе духавенства епархіі Мінскай мітраполіі, напісаў у Facebook праваслаўны святар Аляксандр Шрамко.

Нагадаем, мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком БПЦ Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў канцы 2013 года. Яго папярэднік мітрапаліт Філарэт пайшоў на пенсію.  

Па словах мітрапаліта Паўла, сённяшні сход духавенства мусіць падвесці вынікі каляндарнага года.

Фота — Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі