Мітрапаліт Веніямін пабываў у салігорскай міліцыі
Мітрапаліт Веніямін у міліцэйскім музеі / t.me/soligorsk_mp/
Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін пабываў у салігорскай міліцыі. Як піша @soligorsk_mp, ён з іконай у руках "блаславіў супрацоўнікаў міліцыі ў іх нялёгкім служэнні". Таксама мітрапаліт заклікаў міліцыянераў "умацоўваць добрыя якасці душы і працягваць клапаціцца пра захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў у сучасным беларускім грамадстве".
Удзячныя і натхнёныя супрацоўнікі Салігорскага РАУС завялі мітрапаліта Веніяміна ў "пакой гісторыі", дзе, між іншым, асвятляецца дзейнасць НКУС, які праводзіў масавыя рэпрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.