Мітынг-канцэрт у Мінску да Дня Волі завяршыўся

Мітынг-канцэрт у Мінску да Дня Волі завяршыўся

Мітынг-канцэрт да Дня Волі ў Кіеўскім скверы ў Мінску скончыўся каля 18.30. Апошнімі выступоўцамі былі музыкі з гурта NRM. 

Пасля іх арганізатары мітынгу прачыталі рэзалюцыю, у якой, сярод іншага, запатрабавалі свабодных выбараў, рэформы судовай сістэмы, рэальнага дзяржаўнага статусу беларускай мовы, выхаду Беларусі з АДКБ і Дамовы аб Саюзнай дзяржаве. 

Пасля гэтага прысутныя заспявалі гімн "Магутны Божа". 

Напрыканцы Віталь Рымашэўскі публічна звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, які, магчыма, пакрыўдзіўся на рэзкі выступ Змітра Дашкевіча. Палітык папрасіў адпусціць затрыманага Змітра Дашкевіча да жонкі і дзяцей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі