Міжнародны крымінальны суд пачне на Расію 2 справы аб ваенных злачынствах — NYT
Вайна ва Украіне / УНІАН
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе (МКС) плануе пачаць дзве справы пра ваенныя злачынствы, звязаныя з расійскім уварваннем ва Украіну. Суд запросіць ордэры на арышт некалькіх чалавек, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на газету The New York Times.
Расію абвінавацяць у выкраданні ўкраінскіх дзяцей і наўмысным нанясенні ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры.
Пакуль незразумела, каму канкрэтна будуць выстаеўленыя абвінавачанні. Публічна суд не каментуе свае рашэнні па незавершаных расследаваннях.
Некаторыя эксперты і дыпламаты мяркуюць, што абвінавачванні могуць выставіць асабіста Уладзіміру Пуціну, бо МКС не прызнае імунітэт кіраўніка дзяржавы ў справах, звязаных з ваеннымі злачынствамі.
Аднак верагоднасць рэальнага судовага разгляду вельмі малая, бо МКС не выносіць прысуды завочна.
Як вядома, у Расіі атакі на грамадзянскую інфраструктуру называюць ударамі па "аб'ектах ваеннага кіравання, абаронна-прамысловага комплексу Украіны і звязанай з імі паліўна-энергетычнай інфраструктуры".
А вось праграму вывазу ўкраінскіх дзяцей расійскія ўлады не хаваюць. Вывезеных дзяцей размяркоўваюць у расійскія сем'і. Напрыклад, упаўнаважаная па правах дзіцяці ў РФ Марыя Львова-Бялова расказвала Пуціну, што "дзякуючы яму" ўсынавіла дзіця з Марыупаля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.