Міжнародны спартовы суд разгледзіць справу былога брамніка БАТЭ Гутара
Суд у Лазане пацвердзіў сваю юрысдыкцыю і прыме рашэнне па апеляцыі ФК БАТЭ.
Яна датычыць аднабаковага разрыву працоўнага кантракту былым брамнікам барысаўчан Аляксандрам Гутарам, які цяпер выступае за мінскае "Дынама". Прызначаная камісія з трох суддзяў, інфармуе прэс-служба БАТЭ.
Нагадаем, у студзені 2013 года камітэт Беларускай федэрацыі футбола даў 23-гадоваму Аляксандру Гутару дазвол на датэрміновы разрыў кантракта з БАТЭ. Брамнік павінен заплаціць 180 тысяч долараў кампенсацыі клубу.
ФК БАТЭ рашэнне па "справе Гутара" не задаволіла. Клуб лічыць, што "шэраг юрыдычна значных аргументаў" на паседжанні не былі прынятыя да ўвагі альбо няправільна трактаваныя. "Неэфектыўна" была падлічаная і сума кампенсацыі, яна аказалася "істотна меншай" за тыя грошы, на якія спадзяваўся клуб.