МНС Беларусі накіравала дапамогу ў Сербію
На Балканы вылецелі беларускія ратавальнікі і верталёты. Адначасова адпраўлены гуманітарны груз.
Наймацнейшыя паводкі ў закранулі сем муніцыпалітэтаў у шасці раёнах у паўднёвай Сербіі. Заблакаваныя дарогі, пашкоджаныя сеткі водазабеспячэння, не працуе мясцовая прамысловасць. У гэтыя выходныя застаецца верагоднасць выпадзення 50 міліметраў ападкаў. Узровень вады ў рацэ Вяліка Марава і большасці яе прытокаў будзе заставацца нашмат вышэйшым за небяспечную адзнаку.
Сербскі бок звярнуўся з просьбай аказаць падтрымку ратавальнікамі, тэхнікай і абсталяваннем для ліквідацыі наступстваў прыроднай катастрофы. Чатыры групы ратавальнікаў у нядзелю раніцай вылецелі на Балканы. Беларускія спецыялісты маюць усё неабходнае абсталяванне для дапамогі людзям ва ўмовах паводкі, інфармуе БЕЛТА.