МНС рассылае смскі пра хуткую навальніцу
Пасля 15-й гадзіны 20 чэрвеня мінчукі сталі атрымоўваць эсэмэскі, адпраўшчыкам якіх быў пазначаны нумар 101.
Змест СМС-пасланняў лаканічны: "Моцны вецер. Магчымае падзенне старых канструкцыяў і дрэваў. МНС".
Як паведамляла Еўрарадыё, на сёння ў Мінску абяцалі навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя залевы. Сіноптыкі папярэджвалі пра магчымасць шквалістага ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.