У Венецыі адбыўся скандал з-за паказу фільма пра расійскую армію ва Украіне
Рэжысёрка Анастасія Трафімава
На Венецыянскім кінафестывалі разгарэўся скандал з-за паказу фільма "Рускія на вайне" ("Russians at war") расійскай дакументалісткі Анастасіі Трафімавай. Украінскія палітыкі і дыпламаты выказалі абурэнне, абвінаваціўшы рэжысёра ў спробе апраўдаць расейскую акупацыю Украіны, піша Руская служба BBC.
Трафімава сцвярджае, што яе фільм носіць антываенны характар, а яго стварэнне суправаджалася вялікай рызыкай. Стужка распавядае пра расейскіх вайскоўцаў, іх побыт і погляды на вайну, а таксама ўключае інтэрв'ю з вайскоўцамі, некаторыя з якіх выказваюць сумневы ў правільнасці сваіх дзеянняў.
Украінскія дзеячы, такія як прадусарка Дар'я Бассель, крытыкуюць фільм за паўтарэнне прапагандысцкіх наратываў Расіі. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак назваў паказ фільма "абсурдам" і заклікаў да яго забароны.
Фільм плануюць прадставіць на кінафестывалі ў Таронта, што ўжо выклікала пратэсты з боку ўкраінскага консула Алега Нікаленкі, які заклікаў адмяніць паказ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.