У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"

Удзельнікі вучэнняў

Удзельнікі вучэнняў / mchs.gov.by

У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю "аварыйных сітуацый тэхнагеннага характару". У чацвер там прайшлі маштабныя вучэнні (яны пачаліся яшчэ ў сераду). У прыватнасці, адпрацоўваліся дзеянні ў выпадку выбуху на Гарадзейскім цукровым камбінаце, у выпадку аварыі на чыгунцы, дзе ў выніку сутыкнення грузавога і пасажырскага цягнікоў сышла з рэек цыстэрна з бензінам. Яшчэ адна легенда вучэнняў — разгерметызацыя трубаправода з аміякам, у выніку якой адбыўся выкід хімічна небяспечнага рэчыва масай да 1 тоны на Нясвіжскім заводзе дзіцячага харчавання.

У пятніцу, у трэці і заключны дзень комплексных вучэнняў, плануецца адпрацоўка супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў у Нясвіжскім раёне.

У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"
У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"
У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"
У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"
У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"
У Нясвіжскім раёне адпрацоўвалі ліквідацыю аварый "тэхнагеннага характару"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі