Моцны вецер будзе ў Беларусі і ў нядзелю
Надвор'е / alamy.com
Сіноптыкі прагназуюць, што ў нядзелю 19 лютага ў Беларусі месцамі захаваецца моцны вецер. Магчымыя парывы да 15-18 м/с.
Чакаецца, што будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ва паўночна-ўсходняй частцы, днём месцамі пройдуць дажджы і мокры снег. На дарогах будзе галалёдзіца.
Ноччу чакаецца -4…+2, днём — -1…+4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.