МУС: 5 верасня на акцыях пратэсту затрыманы 91 чалавек

Жаночы марш 5 жніўня / Еврорадио
Жаночы марш 5 жніўня / Еврорадио

Паводле звестак МУС, 5 верасня ў Беларусі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы 91 чалавек. Акцыі пратэсту прайшлі ў 18 населеных пунктах краіны.

— Агульная колькасць удзельнікаў склала прыкладна 4 тысячы чалавек. У сталіцы несанкцыянаваныя мерапрыемствы адзначаліся ў 8 месцах. Так, прысутныя ў 15:00 у раёне Камароўскага рынку грамадзяне прайшлі да плошчы Незалежнасці, дзе правялі мітынг, а затым разышліся, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

Незалежныя беларускія СМІ ацанілі колькасць удзельніц жаночага маршу толькі ў Мінску ў 10 тысяч чалавек.

Акрамя ўдзельнікаў мірнай пратэстнай акцыі, у Мінску 5 верасня зноў затрымлівалі журналістаў. Карэспандэнтаў "Белсат" Максіма Калітоўскага і Алену Дубовік сілавікі запіхнулі ў шэры мікрааўтобус на падыходзе калоны да Кастрычніцкай плошчы. Увечары іх адпусцілі, але склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі — чакаецца суд.

Таксама 5 верасня была затрыманая журналістка "Зялёнага партала" Наста Захарэвіч. Яна да гэтага часу знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. У чым абвінавачваюць журналістку — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі