МУС Беларусі пра працу з падлеткамі з "Родан": "Не можаш забараніць — узначаль"

Падлеткі з руху" Родан " / фота з сацсетак 
Падлеткі з руху" Родан " / фота з сацсетак 

Працягваецца расследванне крымінальнай справы ў дачыненні да падлеткавага руху "ПВК Родан", распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч у эфіры СТВ. Паводле яго слоў, падставай стала ўзнікненне "палітычнай" і "агрэсіўнай" тэмы ў першапачаткова "мульцяшнай гісторыі".

"Анімэ гэта мульцікі. І дзеці, якія сацыяльна не адаптаваныя, якія лічаць сябе адрынутымі, такім чынам камунікуюць і аб'ядноўваюцца. Ні пра які гвалт там гаворкі не ідзе. А мы кажам: вось злачынства, правапарушэнне. Ніякага злачынства альбо правапарушэння", сказаў ён. Аднак, з ягоных слоў, з часам тэма памянялася, і з'явілася "ПВК Родан". Да гэтага руху, кажа Казакевіч, у Беларусі далучыліся 25 тысяч маладых чалавек. Каля 4 тысяч былі актыўнымі ўдзельнікамі. На першай сустрэчы "Родан" у лютым гэтага года ў Гомелі міліцыя затрымала 200 падлеткаў. З імі правялі, па словах прадстаўніка МУС, гутарку і перадалі бацькам, але крымінальную справу распачалі.

А потым, са слоў Казакевіча, сілавікам удалося змяніць тэму ў "Родане", праўда, ён так і не распавёў, на якую і якім менавіта чынам. "Мы пайшлі па шляху (ніякай таямніцы тут не адкрыю) не можаш забараніць узначаль. Мы ўмеем гэта рабіць. І ў канчатковым выніку ёсць цяпер гэтая праблема? Не", толькі сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі