МУС хоча прызнаць нацысцкай сімволікай БЧБ-сцяг і лозунг "Жыве Беларусь!"

МУС хоча прызнаць нацысцкай сімволікай БЧБ-сцяг і лозунг "Жыве Беларусь!"

Міністэрства ўнутраных спраў хоча дадаць у спіс нацысцкай (калабаранцкай) сімволікі бел-чырвона-белы сцяг і лозунг "Жыве Беларусь". Адпаведны акт МУС "Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі" паступіў на ўзгадненне ў КДБ, паведамляе праўладны Саюз журналістаў.

Аўтары спасылаюцца на ое, што гэты сцяг і лозунг выкарыстоўваліся апрганізацыямі, якія супрацоўнічалі з нацыстамі.

Між тым, бел-чырвона-белы сцяг быў распрацаваны Клаўдзіем Дуж-Душэўскім і прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай у 1918 годзе. Ён жа стаў дзяржаўным у 1991-м, калі Беларусь зноў набыла незалежнасць. 

Лозунг "(Няхай) Жыве Беларусь!" таксама выкарыстоўвася беларускімі арганізацымі з 1920-х гадоў.

Сцяг і лозунг сталі сімваламі шырокага палітычнага супраціву пасля выбараў жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі