МУС Украіны: У Славянску тэрарысты захапілі прадстаўнікоў АБСЕ
Закладнікі знаходзяцца ў памяшканні мясцовага упраўлення СБУ.
Украінскія праваахоўнікі праводзяць перамовы з прадстаўнікамі прарасійскіх сіл. Яны адмовіліся вызваляць закладнікаў, матывуючы гэта неабходнасцю іх размовы з кампетэнтнымі органамі Расійскай Федэрацыі, паведамілі УНІАН у МУС Украіны.
25 красавіка, аб 11.40 на ўездзе ў Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13-цю пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.
Як паведамляў УНІАН, раней украінскае МЗС паведамляла, што сёння, 25 красавіка, у Данецкай вобласці знікла сувязь з сябрамі місіі АБСЕ.