МУС: журналіст Андрэй Скурко знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыкаў
Супрацоўнік "Нашай Нівы" Андрэй Скурко ў СІЗА №1 "знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў" і атрымлівае меддапамогу ў поўным аб’ёме. Пра гэта гаворыцца ў адказе МУС на заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў.
На мінулым тыдні стала вядома, што зняволены Скурко захварэў у СІЗА і быў змешчаны ў медычную частку. З улікам таго, што журналіст з'яўляецца інсуліназалежным дыябетыкам, БАЖ прасіла перавесці Скурко ў грамадзянскую лякарню.
У адказе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС спасылаецца на лекарскую таямніцу і таму не паведмаляе пра стан здароўя Скурко.
З уласных крыніц супрацоўнікі БАЖ даведаліся, што зняволены журналіст сапраўды ідзе на папраўку.
Супрацоўнікі "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня. На іх пачалі крымінальную справу за нібыта няправільна аплочаныя камунальныя плацяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.