Мужчына прадаваў рэцэптурныя таблеткі з псіхатропамі — яму далі 9 гадоў калоніі
У Віцебску мужчыну асудзілі да 9 гадоў калоніі за гандаль рэцэптурнымі таблеткамі, у складзе якіх былі псіхатропы. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Віцебскай вобласці, у сакавіку мінулага года абвінавачаны набыў у аптэцы па рэцэпце прэпарат, у складзе якога быў кланазепам. Ён ведаў, што такія лекі прызначаныя толькі для асабістага выкарыстання і што заканадаўства забараняе перадаваць іх іншым асобам.
Фігурант справы прадаў іншаму чалавеку не меней за 30 таблетак сродку — на гэты конт яны мелі папярэднюю дамоўленасць з заказчыкам. Праз дзесяць дзён ён зноў набыў у аптэцы рэцэптурныя лекі, каб потым іх прадаць — не меней за 60 таблетак з кланазепамам і трамадолам.
У судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Яму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд набыў законную моц. Раней фігурант справы неаднаразова прыцягваўся да адказнасці да незаконны абарот псіхаактыўных рэчываў.