Мужчына ўчыніў страляніну на ферме ў ЗША — загінулі сем чалавек
Затрыманы быў работнікам фермы, дзе ўчыніў страляніну / twitter.com/mercnews
У агульнай колькасці сем чалавек загінулі ў прыбярэжным горадзе Хаф-Мун-Бэй на поўначы Каліфорніі ў панядзелак у выніку страляніны. Агонь адкрыў работнік мясцовай грыбной фермы. Ферма стала адным з месцаў трагедыі. Пра гэта расказвае Reuters.
Чатырох загінулых знайшлі ў адным месцы, яшчэ траіх — паблізу. Яшчэ аднаго чалавека забралі ў шпіталь з сур'ёзнымі раненнямі. "Сёння ноччу пацярпелі работнікі фермы. Падчас інцыдэнтаў на месцы здарэння былі дзеці. Гэта сапраўды жахлівая трагедыя ў нашай супольнасці", — цытуе агенцтва кіраўніка акругі Сан-Матэа Рэя Мюлера.
Мужчыну затрымалі на паліцэйскай стаянцы — верагодна, ён хацеў здацца ўладам, кажуць афіцыйныя асобы. Нападніку 67 гадоў. Яго імя Чанлі Чжао, сказала шэрыф акругі Сан-Матэа Крысціна Корпус. Па яе словах, ён працаваў на адным з месцаў, дзе адбылася стральба. Але матыў яго пакуль незразумелы.
Гэта ўжо другая страляніна за апошнія некалькі дзён у Каліфорніі. У суботу на поўдні штата ў горадзе Мантэрэй-Парк у выніку аналагічнага інцыдэнту загінулі 11 чалавек. "Трагедыя за трагедыяй", — напісаў губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам у Twitter, калі яму паведамілі пра здарэнне ў Хаф-Мун-Бэі.
Photos from Kati McHugh, who parked right next to the shooting suspect and saw police take him down. She said she was amazed at how quickly everything happened. “Too close for comfort,” she said. Here’s video of what she saw: pic.twitter.com/SmtUBv5rR4
— Aldo Toledo (@aldot29) January 24, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.