Музыкам з Litesound і іх бацькам далі "хатнюю хімію"
Дзмітрый і Уладзімір Каракіны з бацькамі / @by_culture
Музыкам з Litesound Дзмітрыю і Уладзіміру Каракіным і іх бацькам Юрыю і Вользе далі "хатнюю хімію". Прычынай пераследу стаў іх удзел у масавых вулічных пратэстах 2020 года.
Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі", бацьку музыкаў Юрыя Каракіна — на 3 гады "хатняй хіміі".
Каракіных затрымалі ў кастрычніку мінулага года. Сілавікі спаслаліся на сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных маршаў 2020-га. За кратамі ў бацькі музыкаў Юрыя Каракіна здарыўся інсульт, суда ён чакаў дома.
Праваабаронцы прызналі братоў Каракіных палітвязнямі.
У 2012-м гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.