МВФ падлічыў страты Украіны ад запуску "Паўночнага патоку — 2"

Офіс украінскага "Нафтагаза" / ТАСС​
Офіс украінскага "Нафтагаза" / ТАСС​

Даходы Украіны ад транзіту газу скароцяцца прыкладна на 1,2 мільярда долараў на год пасля таго, як пачне працу газаправод "Паўночны паток — 2", паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на разлікі Міжнароднага валютнага фонду.

У апошнія 5 гадоў Украіна атрымлівала ў сярэднім каля 2,5 мільярдаў на год у абмен на тое, што падавала свае газаправоды "Газпрому". Цяперашні кантракт расійскай кампаніі з украінскім "Нафтагазам" заканчваецца ў 2024 годзе.

Расія спадзяецца пусціць газ па "Паўночным патоку — 2" да канца 2021 года. У Маскве запэўніваюць, што для запуску створаны ўсе неабходныя магутнасці. Раней "Еўрарадыё" паведамляла аб тым, што ЗША могуць зноў увесці санкцыі супраць "Паўночнага патоку — 2", калі Украіна сутыкнецца з энергетычнымі праблемамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі