МВФ: падыходы ўладаў Беларусі не адпавядаюць сённяшнім выклікам

МВФ у Мінску / Еўрарадыё​
МВФ у Мінску / Еўрарадыё​

У пачатку красавіка Беларусь звярнулася ў МВФ з просьбай даць $940 млн "хуткага фінансавання" на барацьбу з наступствамі каранавіруса. Пакуль што Міжнародны валютны фонд не прыняў станоўчага рашэння.

Гэта тлумачыцца, у прыватнасці, тым, што, паводле ацэнкі фонду, падыходы ўладаў Беларусі не адпавядаюць сённяшнім выклікам, піша агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на кіраўніка місіі МВФ у Беларусі Жака Міньяна.

Беларусь на працягу некалькіх апошніх гадоў то вядзе, то не вядзе перамоваў з МВФ аб новай крэдытнай праграме. Наша краіна выказвае зацікаўленасць у крэдыце, але не згаджаецца з патрабаваннямі, выканання якіх хоча фонд.

З хуткім фінансаваннем на пераадоленне наступстваў COVID-19 адбылася практычна такая ж гісторыя. 19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для нашай краіны непрымальныя дадатковыя ўмовы, якія ёй навязваюцца. "МВФ працягвае патрабаваць ад нас: давайце каранцін, ізаляцыю, каменданцкую гадзіну. Што за глупства? Мы ні пад кога скакаць не будзем", — заявіў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі