Мытны камітэт: Звесткі пра кантроль на мяжы РФ "не адпавядаюць рэчаіснасці"

На сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта з'явілася заява наконт мытнага кантролю на мяжы з Расіяй. Як паведамляла Еўрарадыё, раней расійскі бок выступіў з адпаведным паведамленнем.

"Размешчаная ў расійскіх СМІ інфармацыя пра "аднаўленне мытнага кантролю на мяжы з Расійскай Федэрацыяй" не адпавядае рэчаіснасці", — гаворыцца ў беларускай заяве. Мытны камітэт запэўнівае, што дзейнічае ў строгай адпаведнасці з мытным заканадаўствам Мытнага саюза і заканадаўствам Беларусі аб мытным рэгуляванні.

Мытнікі паведамляюць, што зафіксавалі "невялікую колькасць спробаў" правезці на тэрыторыю Расіі тавары, якія там трапілі пад санкцыі.

Разам з тым, Мытны камітэт інфармуе, што ажыццяўляе мытны кантроль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, перасоўныя аператыўныя групы вядуць маніторынг тарнспарту, які ідзе з Расіі ў Беларусь. "У выніку такога маніторынгу неаднаразова выяўляліся выпадкі поўнай адсутнасці ў перавозчыкаў дакументаў у адносінах да тавараў, якія перамяшчаюцца, а таксама парушэнні правілаў ветэрынарных, фітасанітарных і іншых патрабаванняў", — гаворыцца ў заяве.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі