МЗС Літвы перадаў запрашэнне, якім можа скарыстацца Аляксандр Лукашэнка
Запрашэнні на саміт "Усходняга партнёрства" перададзеныя дыпламатам Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Як вядома, саміт пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада. Запрашэнні кіраўнікам дыпламатычных місій сёння перадаў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас, паведамляе Delfi.
Ці зможа прыехаць на саміт у Вільню Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў "чорным спісе" ЕС, пакуль невядома. Імя кіраўніка Беларусі ў дакуменце няма, паколькі запрашэнні выдаваліся дзяржавам, а не асобам. БЕЛТА дадае, што запрашэнне для нашай краіны атрымаў беларускі амбасадар у Літве Уладзімір Дражын.
Запрашэнне падпісанае прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ, прэзідэнтам Еўрасаюза Германам ван Рампеем і старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
Што перашкаджае Лукашэнку самому запрасіць сябе на саміт у Вільню?
Фота — ria.ru