МЗС не рэкамендуе грамадзянам Беларусі наведваць Балі з-за вулкана

МЗС не рэкамендуе грамадзянам Беларусі наведваць Балі з-за вулкана

МЗС Беларусі рэкамендуе нашм суайчыннікам устрымацца ад наведвання інданэзійскай правінцыі Балі. Прычынай называецца вывяржэнне вулкана Агунг. 

Папярэджанне дыпламатычнае ведамства размясціла ў акаўнце ў Твітары. 

"У сувязі з павышэннем актыўнасці вулкана Агунг улады Інданезіі 27 лістапада 2017 г. увялі максімальна магчымы ўзровень небяспекі з-за верагоднасці больш моцнага вывяржэння вулкана. Грамадзянам Беларусі рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання правінцыі Балі да стабілізацыі сітуацыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер Балі не могуць пакінуць дзясяткі тысяч турыстаў: на выспе зачынены аэрапорт. 

Спецыялісты не выключаюць, што адбудзецца магутнае вывяржэнне вулкана. Раней самае буйное вывяржэнне вулкана Агунг адбылося ў 1963 годзе. Тады ахвярамі стыхіі сталі больш за паўтары тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі