МЗС Польшчы не будзе браць удзел у мерапрыемствах з дыпламатамі Беларусі і Расіі

МЗС Польшчы не будзе браць удзел у мерапрыемствах з дыпламатамі Беларусі і Расіі

Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы больш не будуць прымаць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах, на якіх прысутнічаюць дыпламаты з Беларусі ці Расіі. Пра гэта ў эфіры Polskie Radio 24 паведаміў намеснік кіраўніка польскага МЗС Павел Яблонскі.

"Мы прынялі такое рашэнне, бо гэта базавы элемент нашай палітыкі ў сувязі з расійскай агрэсіяй. Мы лічым, што Расія павінна быць вельмі, максімальна ізаляваная ад усіх міжнародных форумаў, усіх фарматаў, у якіх яна можа выступаць", — растлумачыў дыпламат такое рашэнне. Па яго словах, гэта распаўсюджваецца і на афіцыйны Мінск, які падтрымлівае Расію.

Яблонскі тлумачыць неабходнасць дыпламатычнай ізаляцыі тым, што Расія абапіраецца яшчэ на магчымасці міжнародных кантактаў і захоўвае пастаяны дыялог з некаторымі краінамі. У польскім МЗС лічаць неабходным паказаць, што да Расіі нельга ставіцца як да нармальнага партнёра ў міжнародных зносінах. 

"Сёння Расія не з'яўляецца нармальным партнёрам. Яна з'яўляецца агрэсарам, арганізацыяй, якая парушае міжнароднае права і здзяйсняе акты міжнароднага тэрарызму, нападаючы на мірных жыхароў і наўмысна забіваючы людзей", — рзюмуе польскі дыпламат. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі