МЗС Расіі апублікавала "заяву аб прадухіленні ядзернай вайны"

МЗС РФ / прэс-служба
МЗС РФ / прэс-служба

Расія можа ўжыць ядзерную зброю ў адказ на агрэсію, якая ажыццяўляецца з ужываннем зброі масавага паражэння, альбо калі пад пагрозу пастаўленае само існаванне дзяржавы. Гэта вынікае з паведамлення, якое апублікавала прэс-служба МЗС РФ 2 лістапада.

МИД России опубликовал "заявление о предотвращении ядерной войны"

Як адзначылі ў ведамстве, Расія выконвае дамоўленасці з краінамі "ядзернай пяцёркі" (Францыя, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Расія), дасягнутыя 3 студзеня 2022 года. Кіраўніцтва краіны, паводле міністэрства, лічыць сваёй галоўнай задачай прадухіліць ядзерную вайну. 

"Заклікаем іншыя краіны ядзернай "пяцёркі" на справе прадэманстраваць сваю гатоўнасць працаваць над вырашэннем гэтай прыярытэтнай задачы і адмовіцца ад небяспечных спробаў уціскаць жыццёва важныя інтарэсы адно аднаго, балансуючы на мяжы прамога ўзброенага канфлікту і заахвочваючы правакацыі з ЗМЗ, што здольнае прывесці да катастрафічных наступстваў", — адзначылі ў паведамленні.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Расія абвінавачвае іншых у тым, што збіраецца зрабіць сама. "Ад Сірыі да Украіны. Расія не павінная выкарыстоўваць ілжывыя падставы для далейшай эскалацыі. Свет уважліва назірае за яе дзеяннямі", — пракаментаваў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі