У Кіеўскай вобласці рыхтуюць 425 сховішчаў на выпадак ядзернай пагрозы
Уваход у сховішча / t.me/Tsaplienko
У Кіеўскай вобласці рыхтуюць 425 спецыяльных сховішчаў на выпадак ядзернай пагрозы. Пра гэта ў інтэрв'ю hromadske.ua распавёў кіраўнік Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба.
"Яны размешчаныя пад зямлёй, маюць два ўваходы і выхады, вентыляцыю, — расказвае ён. — Усяго ў вобласці каля тысячы сховішчаў... Калі адбудзецца ядзерны ўдар, то хутчэй за ўсё сувязі не будзе. Адзінае, што будзе працаваць, — гэта радыё. Таму ўсюды павінны быць абсталяваны партатыўныя радыёпрыёмнікі з батарэйкамі, каб можна было прымаць сігнал. Таму што інфармацыя — гэта будзе самае галоўнае. Толькі так людзі змогуць даведацца, што трэба рабіць далей".
Радыёпрыймачы ў спецсховішчах з'явяцца да 15 лістапада.
Пагрозы ядзерных удараў па Украіне неаднаразова гучалі з Масквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.